Амерыканскае выданне Ward's Auto апублікавала вынікі конкурсу на званне найлепшага аўтамабільнага рухавіка 2013 года.
Штогадовы конкурс, які праводзіцца ўжо 19 раз запар, не прадугледжвае прыборных і тэхнічных выпрабаванняў: спецыялісты выдання выпрабоўвалі маторы новых аўтамабіляў падчас штодзённых паездак па вуліцах Дэтройта з кастрычніка па снежань бягучага года. Яны ацэньвалі рухавікі па магутнасці, наяўнасці тэхнічных інавацый, гуку, вібрацыям, паліўнай эканоміі і шэрагу іншых крытэрыяў.
Прэтэндэнты выбіраліся сярод аўтамабіляў, якія павінны з'явіцца ў амерыканскіх дылерскіх цэнтрах не пазней за канец першага квартала 2013 года, і якія каштуюць (у базавай версіі) не даражэй за 55 тысяч долараў ЗША. Усяго журналістамі выдання было пратэставана 40 аўтамабіляў, сярод якіх 11 машын былі з гібрыднымі ці электрычнымі сілавымі ўстаноўкамі. Аднак ніводны гібрыд не патрапіў у дзясятку пераможцаў.
Акрамя таго, спецыялістамі выдання было адзначана, што другі год запар у ліку пераможцаў дамінуюць бензінавыя чатырохцыліндравыя маторы.
Пераможцаў узнагародзяць у пачатку студзеня ў рамках мотаршоў у "Дэтройце".
Топ-10 лепшых рухавікоў 2013 года па версіі выдання Ward's Auto
Рухавік / Аўтамабіль
3.0L TFSI Supercharged DOHC V-6 / Audi S5
2.0L N20 Turbocharged DOHC I-4 / BMW 328i
3.0L N55 Turbocharged DOHC I-6 / BMW 135is coupe
3.6L Pentastar DOHC V-6 / Dodge Ram 1500
2.0L EcoBoost DOHC I-4 / Ford Focus ST/Taurus
5.8L Supercharged DOHC V-8 / Ford Shelby GT500
2.0L Turbocharged DOHC I-4 / Cadillac ATS
2.4L DOHC I-4 / Honda Accord Sport
3.5L SOHC V-6 / Honda Accord
2.0L FA DOHC H-4 Boxer / Subaru BRZ




Home | Articles
April 20, 2026 05:48:25 +0300 GMT
0.004 sec.