Краіны Сусветнай арганізацыі гандлю не будуць патрабаваць ад Украіны неадкладнага зніжэння ўсіх мытных тарыфаў, як гэта прадугледжана пратаколам далучэння да СГА, паведамляе "Нямецкая хваля" са спасылкай на меркаванне эксперта Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Яраслава Жалілы.
Нагадаем, Украіна абавязана знізіць мытныя пошліны практычна на ўсе віды тавараў, аднак на 150 найменняў прадукцыі мытныя стаўкі будуць паніжаны толькі ў студзені 2009 года.
У прыватнасці, па старых украінскіх тарыфах да канца года ва Украіну будуць вазіць мяса і субпрадукты, какава, алкагольныя і безалкагольныя напоі, аўтамабілі.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады патлумачылі гэтую адтэрміноўку неабходнасцю адаптаваць украінскі рынак да ўмоў СГА.
"Калі не палітызаваць гэтае пытанне, наўрад ці нехта будзе звяртаць увагу, што гэта - невыкананне ўмоў СГА. Паўгода - не такі сур'ёзны прамежак, з-за якога можна раздзімаць сур'ёзныя канфлікты", - лічыць эксперт інстытута стратэгічных даследаванняў Яраслаў Жаліла.
Паводле яго слоў, замест таго, каб ветаваць адпаведны закон, было б правільна пачаць перамовы з міжнароднымі партнёрамі, піша "УБП".
Нагадаем, што 23 чэрвеня Вярхоўная Рада прыняла закон №2351-1, якім фактычна вярнула 25%-ую пошліну для 85% усіх аўтамабіляў, грузавікоў і аўтобусаў на тэрмін да 1 студзеня 2009 года. Цяпер Закон №2351-1 знаходзіцца яшчэ ў нетрах Вярхоўнай Рады на подпісы ў Спікера. Далей яго на працягу 10 дзён павінен або падпісаць, або ветаваць Прэзідэнт.
У час галасавання ў Радзе прадстаўнік Урада недвухсэнсоўна даў зразумець, што адтэрміноўка з паніжэннем пошлін можа выклікаць негатыўную рэакцыю ў штаб-кватэры СГА.




Home | Articles
April 20, 2026 00:50:26 +0300 GMT
0.011 sec.