З 24 чэрвеня ва Украіне ўводзіцца новы парадак мытнага кантролю і афармлення аўтамабіляў

Дзяржаўная мытная служба Украіны з 24 чэрвеня 2008 года ўводзіць новы парадак мытнага кантролю і афармлення транспартных сродкаў, якія ўвозяцца ва Украіну грамадзянамі для свабоднага абарачэння. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржмытслужбы, размешчаным на Урадавым партале. Мытнае афармленне транспартных сродкаў, якія ўвозяцца грамадзянамі ва Украіну для свабоднага абарачэння, будзе праводзіцца па месцы пастаяннага пражывання або часовага знаходжання грамадзян, якім належаць гэтыя транспартныя сродкі. Сама ж працэдура агляду аўтамабіляў пры афармленні па адпаведных мытных рэжымах ва ўнутраных мытнях будзе праводзіцца ўжо сумесна з работнікамі падраздзяленняў ДАІ МУС.
У прыватнасці, адзначаецца, што ў выпадку ўвозу грамадзянамі транспартных сродкаў з мэтай свабоднага абарачэння мытнікамі ў пункце пропуску праз дзяржаўную мяжу Украіны будуць праводзіцца мытны агляд транспартнага сродку і мытныя працэдуры па афармленні дакументаў кантролю дастаўкі транспартнага сродку да мытняў прызначэння з прымяненнем (у адпаведных выпадках) гарантыі. такой дастаўкі. Гэта значыць, на мяжы будзе ажыццяўляцца толькі пропуск гэтых аўтамабіляў.
У першым квартале 2008 года ў цэлым увезена 1926 легкавых аўтамабіляў (з улікам легкавога аўтатранспарту, аформленага з прымяненнем ільгот), у тым ліку 55 аўтамабіляў вытворчасці краін СНД, 1871 аўтамабіль вытворчасці іншых краін. З гэтай колькасці 51% (988 адзінкі) склалі новыя аўтамабілі, 21% (410 адзінак) – да 5 гадоў і 28% (528 адзінак) – старэйшыя за 5 гадоў.

З 24 чэрвеня ва Украіне ўводзіцца новы парадак мытнага кантролю і афармлення аўтамабіляў
З 24 чэрвеня ва Украіне ўводзіцца новы парадак мытнага кантролю і афармлення аўтамабіляў
З 24 чэрвеня ва Украіне ўводзіцца новы парадак мытнага кантролю і афармлення аўтамабіляў
З 24 чэрвеня ва Украіне ўводзіцца новы парадак мытнага кантролю і афармлення аўтамабіляў З 24 чэрвеня ва Украіне ўводзіцца новы парадак мытнага кантролю і афармлення аўтамабіляў З 24 чэрвеня ва Украіне ўводзіцца новы парадак мытнага кантролю і афармлення аўтамабіляў



Home | Articles

April 20, 2026 04:10:17 +0300 GMT
0.010 sec.

Free Web Hosting