Кампанія Hyundai абнавіла седан Equus. Аўтамабіль практычна не атрымаў змен у дызайне. Пасля рэстайлінгу седан абсталявалі новай опцыяй -інтэлектуальнай сістэмай адкрыцця багажніка. Кіроўцу з ключамі ў кішэні дастаткова проста падысці да задняй часткі аўтамабіля, і праз некалькі секунд вечка багажніка адкрыецца аўтаматычна. Гэта тэхналогія ўпершыню рэалізуецца на серыйных аўтамабілях.
Рэстайлінгавы Equus атрымаў безальтэрнатыўны 5,0-літровы бензінавы рухавік V8. Магутнасць матора складае 429 л.з. і 509 Нм крутоўнага моманту. Агрэгат працуе сумесна з васьміступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач.
За даплату Equus можна замовіць з інтэлектуальным круіз-кантроль, праекцыяй паказанняў прыбораў на лэбавым шкле, камерамі кругавога агляду і сістэмай кантролю сляпых зон.
Па неафіцыйных дадзеных, кампанія ўжо працуе над новым пакаленнем Equus. Дата прэм'еры аўтамабіля пакуль невядомая. Акрамя гэтага Hundai плануе пашырыць лінейку прэміум-мадэляў, якая прадстаўлена зараз Genesis і Equus. Трэцім у мадэльным шэрагу стане поўнапамерны кросовер, які будзе канкураваць з Cadillac SRX і Lexus RX.




Home | Articles
April 20, 2026 06:04:32 +0300 GMT
0.003 sec.