Mazda адклікае Mazda6 у Паўночнай Амерыцы

Кампанія Mazda адклікае больш за 35 000 аўтамабіляў у Паўночнай Амерыцы. Чыннікам сталі не няспраўнасці рухавіка, не кілімкі, якія замінаюць кіроўцу, а жоўтасумыя павукі, якія палічылі, што лепшай хатай для іх можа стаць толькі аўтамабіль Mazda6. Абраўшы патрэбную мадэль, павук пранікае ў машыну і пляце сваё павуцінне ў вентыляцыйнай трубе паліўнага бака. Гэта, на думку спецыялістаў, можа прывесці да ўцечкі паліва і ўзгарання аўтамабіля. Дарэчы, з гэтай праблемай інжынеры сутыкнуліся не ўпершыню: жаўтасумыя павукі атакавалі японскія аўтамабілі пачынаючы з 2009 года.
Прэс-сакратар амерыканскага офіса Mazda Джэрэмі Барнс не можа растлумачыць, з чым звязана такія паводзіны павукоў. Здзіўленне выклікае той факт, што толькі жаўтасумыя павукі дастаўляюць непрыемнасці аўтаўладальнікам. «Адзінае, што я магу сказаць, дык гэта тое, што павукам падабаецца ездзіць на аўтамабілях Zoom-Zoom», - сказаў у сваім інтэрв'ю Барнс.
Пасля пачатку кампаніі арганізацыя РЭТА (Людзі за этычнае абыходжанне з жывёламі), абвясціла, што гатова прыняць у якасці ахвяравання адкліканы аўтамабіль, атакаваны жаўтасумым павуком. Як кажуць прадстаўнікі арганізацыі, уладальнікі японскіх аўтамабіляў павінны паклапаціцца аб тым, каб павукі ў выніку варварскіх дзеянняў інжынераў Mazda не пазбавіліся сваёй хаты.

Mazda адклікае Mazda6 у Паўночнай Амерыцы
Mazda адклікае Mazda6 у Паўночнай Амерыцы
Mazda адклікае Mazda6 у Паўночнай Амерыцы
Mazda адклікае Mazda6 у Паўночнай Амерыцы Mazda адклікае Mazda6 у Паўночнай Амерыцы Mazda адклікае Mazda6 у Паўночнай Амерыцы



Home | Articles

April 20, 2026 04:11:25 +0300 GMT
0.011 sec.

Free Web Hosting